Фб выбухнуў усталяваннем помніка Аляксандру Пушкіну з нібыта "палітычным надпісам". Сапраўды, дзіўна і недарэчна, а галоўнае - двухсэнсоўна гэты надпіс гучыць у Магілёве. У Смаленску, я б зразумеў, а ў Магілёве... Аднак я не пра тое. Як вынікае, ФБ папракае куды больш тых, хто дазволіў, а не тых, хто ўсталяваў.
Маўляў! Дзе вочы ў высокага начальства!? Адказваю: супакойцеся, шаноўныя, вочы ў нашага начальства на тым месцы, на якім трэба. Проста вы не зразумелі хітрыя захады магілёўскага кіраўніцтва. Насамрэч, яно - кіраўніцтва - захацела ўсталяваць у Магілёве помнік генію беларускага і польскага народаў АДАМУ МІЦКЕВІЧУ. Але падставы для гэтага не было... Вось і вырашылі: з'явіцца бюст Пушкіну з вершам "Клеветнікам Россіі", павінен будзе з'явіцца і бюст таго, хто на гэты верш адказаў. А гэта, шаноўныя, наш - АДАМ Мікалаевіч Міцькевіч, які так трапна патроліў Аляксандра Сяргеевіча ў фінале "Дзядоў". Памятаеце - "Сябрам маскалям"? Вось... Чакаем!
Дарэчы, каму цікава, вось мой артыкул на тэму "міжкультурнага дыялога".
libr.msu.mogilev.by
|